Перакладчыца Яанна Бернатовіч плануе вярнуцца да твораў Быкава
2024-06-22 17:17
Летась, пасля працяглага перапынку, у Польшчы нарэшце выйшла кніга Васіля Быкава. Пабачыла свет аўтабіяграфія пісьменніка «Доўгая дарога дадому» ў перакладзе Яанны Бернатовіч.
Перакладчыца, якая зараз жыве ў Кракаве, адмыслова прыязджала ў Беласток на ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя з дня народзінаў Васіля Быкава.
З ёй паразмаўляў Васіль Кроква.
РР: Сам пераклад быў замоўлены выдавецтвам, ці Вы пераклалі і шукалі выдавецтва?
– Не, гэта была мая ідэя. Я хацела перакласці гэтую кнігу, я збіралася да гэтага ўжо даўно. Але пасля 2020 году зразумела, што прыйшоў найлепшы момант, каб гэта зрабіць. Ёсць таксама запатрабаванне з боку чытачоў. Было вялікае зацікаўленне беларускай літаратурай, культурай. Выдавец пагадзіўся, ён быў ад самага пачатку зацікаўлены, але імпульс прыйшоў ад мяне.
Яанна Бернатовіч з’яўляецца таксама перакладчыцай кнігі Аляксандра Лукашука «След матылька. Освальд у Менску» і некаторых іншых.
Беларускае Радыё Рацыя