Пайшоў у друк альбом-даведнік «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце»
2023-12-13 12:27
Дзякуючы супрацы Беларускага Інстытута Навукі й Мастацтва (БІНіМ) і Kamunikat.org пайшоў у друкарню альбом-даведнік "Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце", створаны сябрамі Ўправы БІНіМу Натальляй Гардзіенкай і Лявонам Юрэвічам.
608 старонак з каляровымі выявамі надмагільляў і біяграмамі пахаваных беларусаў і нараджэнцаў Беларусі ў Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Даніі, ЗША, Італіі, Канадзе, Нямеччыне, Францыі, Чэхіі, Чылі, Швэцыі.
Гэта вынік шматгадовай зьбіральніцкай працы й падрымкі дзясяткаў зацікаўленых беларусаў з розных краінаў, якім выдаўцы шчыра ўдзячны.
Кніга прысьвечаная памяці
Вітаўта Кіпеля, які быў захоплены ідэяй яе стварэньня й шмат гэтаму паспрыяў.
Выданне мае з'явіцца ў студзені 2024 года.