Павільён беларускіх кніг будзе працаваць на Кніжнай выставе ў Беластоку
2023-04-08 20:52
21-23 красавіка на вялікай Кніжнай выставе ў Беластоку будзе працаваць павільён беларускіх кніг. Пра гэта паведамляе выдавецтва «Янушкевіч» на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Шмат кніг з Беларусі, амаль усё, што выдаецца па-беларуску за яе межамі.
Выдавецтва «Янушкевіч» прадставіць у Беластоку тры прэм’еры:
Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» — наш адказ на Гары Потэра.
Валер Гапееў.
«Вольнеры. Прадвесце» — самае беларускае фэнтэзі.
«Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў» — пра досвед сталінскага ГУЛагу.
У афіцыйнай праграме выставы вы знойдзеце два мерапрыемствы з удзелам
Уладзіміра Арлова і
Алеся Кудрыцкага», — напісана на старонцы выдавецтва.