- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Кур’ер Віленскі” за 1929 год у рэпартажы пра выставу сельска-гаспадарчай вытворчасці: “Конкурс, у якім узялі ўдзел Саюз польскай моладзі і Саюз вясковай моладзі, выклікаў у людзей вялікую зацікаўленнасць. Амаль усе гміны прыслалі на выставу цікавыя экспанаты. Адкрыццё выставы здзейсніў стараста Зеліслаў Янушкевіч адпаведнай прамовай. Павятовы аграном агучыў рэферат аб значэнні земляробчых спаборніцтваў, перад вялікай колькасцю народа і членамі Саюза моладзі…”, былі зачытаныя і іншыя рэфераты, пераможцы і удзельнікі атрымалі шэраг дыпломаў і памятных значкоў.