Павел Латушка: Не дамо пераўтварыць Беларусь у канцлагер
2020-12-04 21:53
Прававы дэфолт і падзенне базавых эканамічных паказнікаў. Аналіз сітуацыі і план рэфармавання Беларусі ў пераходны перыяд падчас адмысловай прэс-канферэнцыі абмеркавалі прадстаўнікі Народнага Антыкрызіснага Упраўлення.
Кажа кіраўнік НАУ Павел Латушка: Мы гаворым аб неабходнасці ліквідацыі ўпраўлення справамі прэзідэнта. Правесці распродаж яго маёмасці – усіх рэзідэнцый, санаторна-курортных комплексаў, гатэляў, офісных, культурна-пацяшальных аб’ектаў, рэстаранаў і іншай рухомай і нерухомай маёмасці. Фактычна гэта асобнае царства ў дзяржаве, якое кантралюецца выключна адным чалавекам.
Росшук віноўных асобаў, якія будуць хавацца ад пераследу ў новай Беларусі, будзе скаардынаваны з фондам BYPOL, які збірае адпаведную інфармацыю.
Межы такой супрацы акрэсліла адказная НАУ за рэформу органаў унутраных справаў Святлана Хілько: Праект рэфармавання ён здавалася б на прамую не звязаны з гэтымі дзеяннямі. Але наша роля таксама будзе важная і мы будзем дзейнічаць пад эгідай BYPOL, яны ў гэтай ініцыятыве лідзіруюць. У іх ёсць напрацоўкі. Мы хутчэй будзем выканаўцамі іх загадаў і распараджэнняў у гэтай частцы.
Сярод мераў рэфармавання прадстаўнікі НАУ назвалі пашырэнне міжнароднага прызнання Нацыянальнага лідара Святланы Ціханоўскі і Каардынацыйнай Рады ў якасці прадстаўнікоў беларускага грамадства.
Беларускае Радыё Рацыя