Павел Баркоўскі: у сітуацыі ваеннага змагання заўжды цяжка
2021-07-21 17:37
Кандыдат філасофскіх навук, былы дацэнт кафедры філасофіі культуры БДУ Павел Баркоўскі лічыць, што супрацьстаянне беларусаў з дзяржавай і рэпрэсіі адной часткі грамадства ў дачыненні да другой — гэта падобна да вайны.
— Тое, што зараз робіць улада, гэта сапраўды вельмі моцны напад на грамадзянскую супольнасць, на журналісцкую супольнасць, на ўсё тое, што звычайна намі пазнаецца як прыкметы звычайнага штодзённага жыцця. І ва ўсёй гэтай атмасферы тэрору сапраўды закрадаецца думка, што ўсё прайграна і нішто не можа нас уратаваць. Але насамрэч падчас такога абстрэлу гэтая думка, хутчэй, — часовая паніка.