Павал Усаў: Партыя Бабарыкі – нясвоечасовая і дэструктыўная прапанова
2021-03-31 20:31
Палітолаг крытыкуе прапанову Віктара Бабарыкі і яго прыхільнікаў стварыць партыю «Разам».
Ужо праз дзень пасля гэтай інфармацыі амаль тры тысячы чалавек заявілі пра сваю гатоўнасць стаць чальцом партыі.
- Яна накіраваная на сегментацыю апазіцыйнай, пратэстнай прасторы. Думаю, асноўная яго мэта накіраваная на дэвальвацыю аўтарытэту Ціханоўскай і разбіццё ўсіх апазіцыйных структур, нават фармальнага адзінства, паколькі партыя Бабарыкі будзе чарговым палітычным цэнтрам, які будзе прыцягваць увагу і ўплываць на настроі ў грамадстве. Хутчэй за ўсё, да партыі Бабарыкі далучыцца Каардынацыйная рада.
Улічваючы, што некаторыя яе прадстаўнікі, той жа Баграцоў актыўна вядуць дзейнасць без рэпрэсій і ціску, то можна сказаць, што праект будзе арганізаваны пад прыкрыццём беларускіх службаў. Ён будзе знішчаць цэнтры, якія ўзніклі пасля выбараў, у Літве і Варшаве.
У далучаным гукавым файле слухайце каментар Паўла Усава да санкцый, якія ўводзіць беларуская ўлада. Аляксандр Лукашэнка 30 сакавіка падпісаў Указ №128 «Аб прымяненні спецыяльных мер». Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння бяспекі і абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь.
слухайце аўдыё