- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сьвятое Прычасьце – гэта одно з 7-мі Таемстваў Сьвятой Хрыстовай Царквы, якое вымагае асаблівай да яго падрыхтоўкі. Як і іншыя 6 Таемстваў, Прычасьце Пачэснага Цела і Крыві было ўсталявана Самым Госпадам нашым Ісусам Хрыстом. Гэта адбылося падчас Апошняй Вячэры, традыцыйна называнай Патаемнай. Сьвятое Евангельле паводле Мацьвея распавядае пра гэта наступнае: “Калі яны (Апосталы і вучні Хрыстовыя) елі, узяў Ісус хлеб, і дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням, і гаворыць: “Бярыце, ежце, гэта ёсьць Цела Маё”. І, узяўшы келіх, склаў падзяку і даў ім, кажучы: “Піце з гэтага ўсе. Бо гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету, якая праліваецца за многіх на адпушчэньне грахоў”