Памёр галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» Ўладзімер Пучынскі, у яго быў каранавірус
2021-10-12 20:33
Сьмерць наступіла ад наступстваў COVID.Пра сьмерць Пучынскага
напісаў у сваім фэйсбуку Павал Каралёў.
«Сёньня ўночы праз каранавірус памёр Уладзімер Пучынскі — журналіст, шмат гадоў працаваў у тэме краязнаўства, супрацоўнік „Краязнаўчай газеты“ (апошнім часам галоўны рэдактар). Сьветлая памяць» — напісаў ён.
Пра хваробу Пучынскага тыдзень таму паведамляла ягоная дачка. Спадара Ўладзімера павезьлі ў Мядзел, бо ў Менскім раёне не было месцаў, каб пакласьці на ШВЛ.
Уладзімеру Пучынскаму быў 51 год.