be
pdf

Паміж усмешкай і слязой

Мацяш Ніна
Вершы і паэмы (1962-1992)

Усё жыццё Ніны Мацяш праходзіла менавіта паміж усмешкай і слязой. З юнацкіх гадоў прыкаваная да інвалідзскага вазка, змагалася з хваробаю, не паддаючыся псіхічна, бо фізычна магла толькі адацца на ласку лёсу. Жыццялюбівая і жыццярадасная была апірышчам для усіх, хто быў вакол яе. Рэдка здаралася бачыць сум у яе вачах, і ніколі не было чуваць нараканняў на жыццё, на лёс, на быт. Але гэта зусім не азначае, што не было хвілін адчаю, што не было сумніваў, што не было момантаў, калі апускаліся рукі і здавалася, што жыццё не мае сэнсу. Было ўсё. Гэтыя пачуцці, перажыванні, спробы зазірнуць у самую глыбокую глыбіню самое сябе, спробы зразумець сябе і іншых і ахвота рацыянальна патлумачыць зусім нерацыянальныя часам захоўванні – усё гэта вылівалася ў радкі, радкі складаліся ў вершы і у іх пералівалася душа паэткі, душа чалавека, душа жанчыны. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Мацяш Ніна
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1993
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Выдавецтва/ друкарня: Мастацкая літаратура
  • Памеры: 301 с., 21 см
  • ISBN: 5-340-01424-Х
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: M-981
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org