Памерла беларуская паэтка Надзея Артымовіч
2023-10-03 10:46
Сёння ў Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла беларуская паэтка Надзея Артымовіч.
Нарадзілася ў 1946 годзе ў Аўгустове пад Бельскам. Вырасла ў Бельску, да якога ставілася як да роднага горада і адводзіла яму шмат месца ў сваёй творчасці.
Скончыла Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім, затым беларускую філялёгію ў Варшаўскім унівэрсытэце. Пасля вяртання з вучобы працавала ў Бельскім доме культуры.
Дэбютавала ў беларускім тыднёвіку «Ніва» ў 1970 годзе. Яна была аўтарам некалькіх зборнікаў паэзіі, выдадзеных у Польшчы, а таксама зборніка «Дзверы», выдадзенага ў Мінску разам з беларускім паэтам
Алесем Разанавым.
Жыла ў Бельску Падляшскім. Была сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», а з 1992 г. — таксама Аб’яднання польскіх пісьменнікаў. Узнагароджана залатым знакам «Заслужаны дзеяч культуры».
Калектыў
Kamunikat.org выказвае шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім Надзі.
Відэа Беларускае Радыё Рацыя