be
pdf

Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці

Палякі ўважаюць яго за паляка, літоўцы за літоўца, беларусы за беларуса. Найпрыгажэйшыя ваколіцы беларускага Наваградку апяваў цудоўнай польскай мовай, усклікаючы Litwo, Ojczyzno moja... Грамадзянін Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. А каб усё дакладна зберці – дадамо, што бабулю меў найверагодней габрэйку, нарадзіўся падданым расейскага цара. Адам Міцкевіч. Разважалася пра яго, чытаючы цікавы нарыс Валерыя Задалі пра нацыянальныя супольнасці, што складаюць сённяшнюю Беларусь. Як пісаць пра нацыянальнасці, калі тая самая асоба мае сярод продкаў беларусаў, літоўцаў, рускіх, габрэяў, татараў і можа каго яшчэ? Як пісаць, калі тая самая асоба пра сябе кажа, што ёсць палякам і адначасна сцвярджае, што яго роднай мовай ёсць беларуская, а ў пашпарце быў запісаны рускім? Як пісаць помнячы, што статыстыка ў камуністычнай сістэме заўсёды служыла маніпуляцыям, заўсёды была адным з інструмантаў падману грамадства? Але таксама як не пісаць, калі нацыянальная прыналежнасць ёсць для людзей гэтакай важнай, што яны ў абароне яе гатовыя нават праліваць кроў! Як не пісаць, калі абарона самабытнасці кожнага народу ёсць абаронай супольнага багацця! Хацелася, каб важны (хоць месцамі контраверсійны) тэкст Валерыя Задалі стаўся пачаткам сур’ёзнай дыскусіі, каб у той дыскусіі бралі ўдзел прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. У часы камунізму сапраўдныя недзяржаўныя арганізацыі існаваць не маглі – усялякі намер іх стварэння мог скончыцца моцнымі рэпрэсіямі. Усё мусіла падлягаць дзяржаўнай і партыйнай уладзе. Супольнасць гра

Выдаўцы і выдавецтвы: Centrum Skoleniowe Fundacji Rozwoju Demokracji Lokalnej. Грамадскае аб`яднанне “Фонд імя Льва Сапегі”
Выдавецкая сэрыя: Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці
  • Месца выхаду: Шчэцін
  • Дата выхаду: 2002
  • Рэдактар: Пшэмыслав Фенрых, Уладзімір Хільмановіч
  • Выдавец: Centrum Skoleniowe Fundacji Rozwoju Demokracji Lokalnej. Грамадскае аб`яднанне “Фонд імя Льва Сапегі”
  • ISBN: 83-88044-26-5
  • Катэгорыя: Гісторыя, Правы чалавека, Грамадзтва, Мэмуары
  • Copyright © 2001 by Centrum Szkoleniowe Fundacji Rozwoju Demokracji Lokalnej w Szczecinie. Фонд імя Льва Сапегі, гарадзенскае абласное аддзяленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: E-3315
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org