be
pdf

Паходня 4 (167) 2014

грамадска-палітычная газэта

Заснаваная ў лепшыя для беларускай журналістыкі часы недзяржаўная маланакладная газета “Паходня”. Першым рэдактарам незалежнага выдання, якое ад нараджэння і да сёння выходзіць па-беларуску, быў вядомы беларускі пісьменнік, драматург і краязнавец Міхась Карпечанка. Вакол выдання, якое друкавалася і распаўсюджвалася ў Бялынічах і Бялыніцкім раёне, адразу ж склаўся асяродак грамадскіх актывістаў, якія не столькі цікавіліся палітыкай, колькі прапагандавалі родную мову і гісторыю. Невыпадкова вакол “Паходні” на працягу першага ж года існавання разам з аўтарскім актывам нарадзіліся краязнаўчая суполка, “пярвічка” БАЖу і грамадскі інфармацыйны цэнтр. Але адначасова “Паходня”, як і ўся недзяржаўная прэса, трапіла пад пільную ўвагу мясцовай улады. Газеце актыўна перашкаджалі выходзіць і распаўсюджвацца. Яна перажыла некалькі перапынкаў у сваім выхадзе – апошні скончыўся каля паўгода таму. “Паходня” была вымушаная з райцэнтра перамясціцца ў вёску Машчаніцу – па месцы жыхарства цяперашняга рэдактара Барыса Вырвіча

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2014-02
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Copyright: © 2014 by Паходня
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org