«Пахне чабор!»: як нас змянілі 365 дзён бясконцага 9 жніўня
2021-08-09 16:15
Што б ні гаварылі, але падзеі 2020 года ў кожным разе трапяць у гісторыю. Гісторыю яднання беларусаў. І гісторыю чарговага падзелу беларусаў. Гісторыю жудасных рэпрэсій і гісторыю мірнага супраціву. Гісторыю росту беларускага грамадства як нацыі.
Што далі беларускаму грамадству мірныя маршы і ці правільны шлях супраціву абралі беларусы? Ці атрымалася ў рэжыму разбурыць “мурашнік” беларусаў? Як на беларускую нацыю ўплывае вымушаны ад’езд тысяч беларусаў з краіны?
Пра гэта ды шмат што іншае размаўляем з пісьменніцай і настаўніцай Ганнай Севярынец.