- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"ПАКАЛЕНЬНЕ МАЛАДОГА ФРОНТУ" - асэнсаваньне фэномэну моладзі Беларусі, народжанай у 1970-85 гг. Пакаленьне краху камунізму, дэклярацыі незалежнасьці й дыктатуры Лукашэнкі выходзіла на вуліцы ўвесну 1996-га і стварала Малады Фронт, кансьпіравалася ў падпольлі й займалася шоў-бізнэсам, прападала ў субкультурах і гінула ў правале Нямігі, абараняла Курапаты й ішло да Хрыста. Хто яны - пакаленьне Івана Іванкова й Макса Мірнага, Севы Янчэўскага й Зьміцера Завадзкага, Паўла Мажэйкі й Аляксандра Старыкевіча? Дзеці СССР, юнацтва перабудовы, моладзь незалежнасьці? "Дзеці хлусьні", БПСМ, РНЕ, наркаманіі й крыміналу? Генэрацыя мітынговых байцоў і Ды-джэяў Адраджэньня, палітычных рухаў і хрысьціянскіх грамадаў?