«Пагружэнне»: калі беларусы стануць адзіным «Вольным хорам»
2025-01-13 16:50
Насуперак усяму і ў вымушанай эміграцыі беларусы працягваюць ствараць новыя культурныя праекты, запісваць альбомы, выдаваць кнігі, ладзіць канцэрты, выставы і тэатральныя пастаноўкі. Не выключэнне ў гэтай працы на беларускую культуру і “Вольны хор”, які абяцае сёлета прадставіць прыхільнікам і аматарам харавых спеваў новы альбом. А яшчэ яго кіраўніца, дырыжорка Галіна Казіміроўская рыхтуе да выдання кнігу, распачынае спецыяльны праект са сваім калектывам “Concordia Choіr” і нешта цікавае рыхтуе ў межах Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве…
Якія чарговыя цікавосткі знайшла Галіна Казіміроўская ў архівах лонданскай бібліятэкі імя Скарыны і што плануе рабіць са знойдзенымі рарытэтамі? Ці варта чакаць новага альбома ад “Вольнага хору” і што за кнігу рыхтуе яго дырыжорка да друку? Што за праект разам з “Concordia Choir” пачынае Казіміроўская ў Варшаве і чым жыве Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву “Concordia Choіr”, заснавальніца “Вольнага хору” і Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве Галіна Казіміроўская.