Паэты выступяць на адкрыцці помніка «Змагарам за Беларусь» у Гданьску
2026-03-20 11:02
Вечар з назвай “Беларускім нацыянальным героям” аздобіць не толькі беларуская паэзія, удзел у мерапрыемстве возьме кампазітарка і флейтыстка Мая Міро-Вісьнеўска (Maja Miro-Wiśniewska).
Падзея пачнецца у 14 гадзін на Гарнізонным могільніку ў Гданьску (за
вакзалам PKS, што па вуліцы генерала Дамброўскага, 2), куды запрашае
таварыства “Хатка”.
Пазней святкаванне ўгодкаў БНР у Гданьску працягнецца ўласна музыкай і літаратурай.
Пачатак у 17:00 па адрасе: Абляцкі Цэнтр Культуры і Адукацыі, Гданьск, вул. Эльжбетаньская 9-10.