Паэтка Ванда Марцінш выдае зборнік вершаў пра літоўскае мястэчка Аўкштадварыс
2024-12-14 16:19
У Літве ідзе праца над беларуска-літоўскім зборнікам вершаў пра Аўкштадварыс – мястэчка, дзе беларуская пісьменіца, перакладчыца, грамадская дзяячка Ванда Марцінш асталявалася пасля вяртання з Шатландыі. Зборнік будзе на дзвюх мовах, пераклад на літоўскую робіць Альма Лапінскене.
“Зборнік амаль што закончаны, у хуткім часе спадзяёмся адаслаць у выдавецтва, а праз пару месяцаў трымаць у руках”, – распавяла
Ванда Марцінш:
– Аўкштадварыс, якое знаходзіцца пасярэдзіне Дзукіі, гэта літоўскае мястэчка. Яно вельмі багатае на гісторыю. І што самае цікавае, самае галоўнае, што мне больш за ўсё падабаецца, – як гэтую гісторыю шануюць, як тут гэтае кожнае месца пазначана, як тут усе гэтыя святы робяцца, як усе гэтыя традацыі. І вядома, – прырода.
“І вядома, што я належу да суполкі “Сябрына” і менавіта ў ёй будзе адна з першых прэзентацый новага зборніку”, – падагульніла Ванда Марцінш.
Цалкам матэрыял - у гукавым файле!
Беларускае Радыё Рацыя