Падарожжы ў часе са Зміцерам Бартосікам і Kamunikat.org
2025-09-09 12:05
10 верасня ў Вроцлаве адбудзецца канцэрт Змітра Бартосіка і прэзентацыя кніг аўтара, а таксама кніжны кірмаш выданняў ад бібліятэкі Kamunikat.
Наведнікаў імпрэзы чакае падарожжа ў часы перадваенныя і акупацыйныя (прэзентацыя кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы»), у эпоху пасляваеннага супраціву саветызацыі (
«Забіць Упалмінзага») ды ў блізкія 90-я гады мінулага стагоддзя. Дадаткам да такіх вандровак стануць сатырычныя песні і жыццёвыя анекдоты спадара Бартосіка, дзякуючы якім можна будзе адчуць атмасферу і стыль тых часоў. Віртуозны баян Тацяны Карпіловіч прагучыць шыкоўным акампанементам вечарыны!
Аматараў літаратуры парадуюць кніжныя навінкі ад Kamunikat.org: «Быў у пана верабейка гаварушчы...» Змітра Бартосіка, палітычны трылер былога польскага пасла ў Менску Лешэка Шэрэпкі «Беларускі снайпер» у перакладзе Алеся Плоткі, новыя фрашкі Севярына Квяткоўскага «Мы ідзём на марш», «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» Сяргея Дубаўца і многае іншае.
Кожны, хто набудзе кнігу, у якасці бонуса атрымае арыгінальныя паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь з пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя.
Падрабязней пра імпрэзу можна даведацца
ТУТ.
15 верасня падарожжа са
Зміцерам Бартосікам і Фондам
Kamunikat.org працягнецца ў Кракаве.