- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Сучасная Дзітва вядзе сваё летапісаньне з 1970 году, калі пачаў працаваць торфабрыкетны завод, даўшы жытло і працу двум сотням працоўных. Дагэтуль тут спрадвеку месьцілася вёска Кульбакі, якая, хоць і за 12 кілямэтраў ад Ліды, лічылася «цьмутараканьню».