- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. У 90-я між тысячагадовых курганоў насупраць Нёмана, што плыве ўздоўж вёскі, можна было сустрэць скарбашукальнікаў — дзесьці ў навакольлі дагэтуль схаваныя 60 пудоў залатых і срэбных вырабаў з калекцыі Дамініка Радзівіла, які быў паранены пры адступленьні Напалеона.