Пачуць «Марсіяніна»: дзякуючы беларусам гэта будзе магчыма
2024-03-19 18:30
У часы, калі значная частка дня праходзіць у дарозе, усё большую папулярнасць сярод беларусаў набываюць аўдыякнігі — каб можна было паслухаць, едучы па справах. І, безумоўна, гэта магчымасць пазнаёміць беларусаў з беларускай літаратурай, паказаць, што і ў нас ёсць творы, не горшыя за сусветна вядомыя. Дзякуючы асобным энтузіястам, якіх, варта прызнаць, з часам робіцца ўсё больш, колькасць такіх твораў у аўдыяфармаце расце.
Ці сапраўды цікавасць да аўдыякніг застаецца вялікай і які ўзровень увагі спажыўцоў да твораў беларускіх аўтараў? Што новага ў
audiobooks.by і як ідзе агучка “народнай” аўдыякнігі? Ці далучаюцца да праектаў па агучцы беларускія структуры замежжа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік праекта audiobooks.by, супрацоўнік кампаніі Google
Мікіта Белаглазаў.