Пабачыў свет друкаваны гід па Берасці
2020-06-19 21:33
Друкаваны гід па Берасці пабачыў свет дзякуючы прадстаўнікам Фонда развіцця Берасцейскай крэпасці.
Выданне From Brest with love прызначана для жыхароў і гасцей горада, — распавяла падрабязней адная з аўтараў ідэі Аліна Дзеравянка:
– Мне падаецца, што гэта лагічна, калі вы звяртаецеся ў любую краму ў Берасці і хочаце набыць такі гід. То там ёсць такія дастаткова сумныя прыклады, якія не зацікавяць моладзь. У нас даўно была гэтая ідэя, стварыць нешта такое актуальнае, годнае, моладзевае і цікавае, тое, што мы маглі б падараваць нашым сябрам, актыўнай моладзі.
Для тых, хто так і не змог атрымаць друкаваны варыянт гайду, існуе анлайн аналаг. Ён называецца VisitBrest і ставіць перад сабой мэту прыцягнення бізнэсу ў сацыяльнае ды культурніцкае жыццё Берасця.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота з Фэйсбука Аліны Дзеравянка