be
mp3

Пабачыць сьвет

Беланогая Тацьцяна

Таццяна Беланогая, бард. Нарадзілася ў 24.06.1984 годзе ў Мінску. Потым бацькі пераехалі ў горад Маладзечна, які і з’яўляецца малой радзімай для Таццяны. У 2002 годзе паступіла ў Мінск на прыродазнаўчы факультэт БДПУ імя М. Танка, які скончыла ў 2007 годзе. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка ангельскай мовы. Увесну 2004 года запісала і выдала свой першы аматарскі альбом "Там, дзе мы". Тады ж, у 2004 годзе, стала пераможцай конкурсу беларускай бардаўскай песні "Бардаўская восень - 2004" у Бельску–Падляшскім (Польша). У 2006 запісала і выдала свой другі аматарскі альбом "Пабачыць сьвет". У 2006 стала пераможцай міжнароднага конкурсу бардаў "ОППА" у Варшаве. Дзякуючы гэтай перамозе з’явілася магчымасць запісаць першы студыйны альбом "Дзьвюхкроп’е", які быў прэзентаваны ў 2007 годзе ў Варшаве (Польшча), а ў 2008 годзе ў Беларусі. У 2010 годзе пабачыў свет альбом “Ніткі”. Таццяна Беланогая прымала ўдзел у Днях культуры Беларусі, якія праходзілі ў Варшаве, Кракаве (2008), Вроцлаве (4-10.06.2007), у Чацвёртым Фестывалі Беларускай Культуры ва Вроцлаве. У 2008 годзе брала ўдзел у міжнародным бардаўскім фестывалі "Sopot Bards Meeting - 2008", які адбываўся ў Сопаце на знакамітай сцэне Лясной Оперы (Operze Leśnej) (Польшча). Пры падтрымцы галерэі "Zoya" ладзіла выступы ў Варшаве (2009). Песьня з альбом «Дзеці неба» ўвайшла ў сьпіс лепшых песень 2006 году па вэрсіі наведвальнікаў партала «Тузін Гітоў». Тацьцяна з альбомам была намінаваная ў прэміі «Сьпеўная паэзія» «Рок-Каранацыі-2006».

:
::
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Беланогая Тацьцяна
  • Месца выхаду: Мiнск
  • Дата выхаду: 2006
  • Катэгорыя: Музыка
  • Copyright © 2006 by Беланогая Тацьцяна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org