- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Данута БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВА (нар. 3 снежня 1937) 1 студзеня 1938, в. Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці), беларуская паэтка. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана медалём. Займаецца грамадскай, літаратурнай, асветніцкай дзейнасцю. Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1957), аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы (1962) З 1962 выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна. Член СП СССР (1964). З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна. Член Беларускага ПЭН-цэнтра (1989). Вядомая грамадская дзеячка, адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, з верасня 1988 - член [БНФ]. Прымала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Гродна. Каардынавала дзейнасць рэгіянальных суполак БНФ у Гродзенскай вобл. Была адным з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты "Рэанімова". Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР М. Ткачова (1990).