- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адзін каляндар быў тоўсты, меў шурпатыя адрыўныя старонкі; другі - глянцавы, у форме плякату. Першы вісеў у вялікім пакоі, на відным месцы, каля печы; а другі - ў прыбіральні, праваруч ад унітазу. Першы быў шанаваны, у ім было 365 лісткоў, пад кожнай датай былі словы; на другі глядзелі з нудоты, на ім была паўаголеная дзеўка, адна і тая ж. Першы адымаў жыцьцё ў маіх дзядоў, кожны дзень, дзень пры дні, без пярэрвы на выходныя і сьвяты; другі прадказваў будучыню на наступныя дзьве дэкады, дзіўныя лічбы ўтваралі незразумелы лябірынт. Першы - незваротнае мінулае; другі усё яшчэ збываецца...