be

Някляеў

Шапран Сяргей
Незавершаная аўтабіяграфія

Паэтам Беларусі называў яго Васіль Быкаў. Пімен Панчанка пісаў: “Помніце, я заўсёды верыў і веру і ўсюды сцвярджаю, што Вы — адзіны па-сапраўднаму таленавіты, арыгінальны і патэнцыяльна вялікі паэт…”. Генадзь Бураўкін гаварыў, што ягонае імя павінна знаходзіцца ў адным шэрагу з найлепшымі еўрапейскімі творцамі. Размова пра Уладзіміра Някляева, пра якога Яўген Еўтушэнка пісаў: “Паэт у Беларусі — гэта таксама больш, чым паэт”. А Рыгор Барадулін характарызаваў наступным чынам: “Адкрыты, як абсяг, замроены, як далягляд, заглыблены, як час… Інтэлектуал і багемшчык, эпікурэец і аратай на ўдзірванелых загонах нашае паэзіі. Наватар і дасведчаны традыцыяналіст, артыст перад аўдыторыяй і роспачны дапытнік сам з сабою… Радок Някляева, голас Някляева, манеру жыць і тварыць не зблытаеш ні з кім”. Паэту Уладзіміру Някляеву, яго манеры жыць і тварыць прысвечана гэтая кніга.

Беларускія аўтары: Шапран Сяргей
Выдаўцы і выдавецтвы: Інбелкульт
  • Месца выхаду: Смаленск
  • Дата выхаду: 2018
  • Выдавец: Інбелкульт
  • Памеры: 428 с., [48] л. іл. : іл.
  • ISBN: 978-5-00076-045-1
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2018 by Сяргей Шапран, Інбелкульт - афармленне
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org