- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На парозе трэцяга тысячагодцзя Касцёл прагне яшчэ раз схіліцца над Таямніцай Уцелаўлення, як цэнтральнай падзеяй у свеце і ў жыцці кожнага чалавека. «Уцелаўленне Сына Божага, - піша Святы Айцец Ян Павел II, - а таксама збаўленне, якое ён здзейсніў праз сваю смерць і ўваскрэсенне, з’яўляюцца, такім чынам, адпаведным крытэрыем ацэнкі зямной рэчаіснасці і ўсіх помыслаў, якія павінны забяспечваць чалавеку ўсё болын людскае жыццё». (Incarnationis Mysterium, nr 1). Гісторыя апошняга стагоддзя паказала нам, якой вялікай пагрозай і злом для чалавецтва з’яўляецца свет без рэлігіі. Таму Касцёл, беручы за ўзор Уцелаўленне Хрыста, які будучы Богам стаўся чалавекам і знаходзіўся сярод нас, павінен таксама няспынна ажыццяўляць уцелаўленне - выхад ў свет, каб асвячаць і збаўляць жыццё гэтага свету. Таму ў справах хрысціянства заўсёды прысутнічала і жыве цяпер памяць пра тых, што неслі Евангелле і, аддаючы сваё жыццё дзеля любові, змянялі аблічча гэтай зямлі. (Прадмова, фрагмент)