Выйшаў з друку чарговы — васямнаццаты— нумар альманаха літаратараў Берасцейшчыны «Жырандоля» (2025). У грунтоўным 200-старонкавым выданні публікуюцца новыя творы сучасных пісьменнікаў, успаміны і найлепшае з мінулых гадоў.
Рубрыка «Паэзія» прадстаўлена вершамі Мікалая Аляксандрава, Аляксея Белага, Уладзіміра Глазава, Васіля Дэбіша, Уладзіміра Лебедзева, Генадзя Мішчука, Наталлі Несцярук, Сцяпана Нефідовіча, Аляксандра Рызо, Уладзіміра Турава.
У раздзеле «Проза» апублікаваныя Галіна Гедзік, Вадзім Жылко, Ірына Урапава, Генадзь Мішчук, Ігар Сідарук, Паўлюк Сокал, Людміла Хмялеўская.
У рубрыцы «Памяць» — творы і згадкі пра Віктара Вабішчэвіча (1960— 2025), Уладзімір Дзямешку (1920–2002), Міхася Рудкоўскага, Кастуся Жмінько (1941–2015), Алеся Каско (1915–2017), Валянціну Куксу (1951–2014), Міколу Ільючыка (1966–2025), Івана Белага (1948–2000).
Не пакінуць абыякавымі чытачоў і традыцыйныя раздзелы «Рэха Пеамогі», «Юбіляры», «Для дзетак-малалетак», «Усміхнемся», «Крытыка і Краязнаўства», і «Нашы новыя выданні».