Новы нумар “Літаратурнай Беларусі” з'явіўся ў вольным доступе
2025-09-29 15:15
Выйшаў вераснёўскі нумар штомесячніка «Літаратурная Беларусь», у якім чытачы знойдуць апавяданні Стасі Наркевіч, агляды кніжных навінак ад Валерыя Гапеева, вершы Валеры Дубоўскага і многае іншае.
Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску:
ФОРУМ: развагі Стася ПРУДСКАГА «На бязлюдным чытацкім востраве?»
АБРАЗКІ: мініяцюры Міколы СЯНКЕВІЧА «Жыццё пражыць і поле перайсці»
ЭСЭ: нататкі Магдалены ЛАЕЎСКАЙ «Цэтлікі з цыраты» з будучай кнігі «Жменька мукі»
ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданні Стасі НАРКЕВІЧ
ХРЭСТАМАТЫЯ: «Лёс твой — свабода» — вершы Ніла ГІЛЕВІЧА з публікацый у «Літаратурнай Беларусі» розных гадоў
НАРЫС: працяг публікацыі
Леаніда ЛАЎРЭША «Страчаная цывілізацыя: Путкамеры»
ГІСТОРЫІ: артыкул Арсенія ЗАМАСЦЬЯНАВА «Валерый БРУСАЎ: яго час прыйдзе заўтра?»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Спампаваць і чытаць можна
ТУТ.