Новы нумар “Літаратурнай Беларусі” прысвечаны Быкаву
2024-06-19 15:15
Выйшаў чэрвеньскі нумар газеты “Літаратурная Беларусь”. Шосты нумар 2024 году прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава.
У нумары чытачы знойдуць успаміны пра Быкава, ліставанні класіка, архіўныя выступы і інтэрв’ю, прысвячэнні пісьменніку і многае іншае.
ЗМЕСТ:
ПРЫСВЯЧЭННІ: паэтычны вянок Васілю БЫКАВУ ад беларускіх і замежных творцаў
АРХІЎ: гутарка 60-гадовай даўніны «Літаратура павінна праявіць крыштальную праўдзівасць і шчырасць» Васіля БЫКАВА з
Анатолем ВЯРЦІНСКІМ ФОРУМ: Васіль БЫКАЎ: «Пісьменнік мае справу толькі з Богам» (стэнаграма сустрэчы ў 1991 годзе)
ЭПІСТАЛЯРЫЙ: «Дажыць да вясны…» — лісты Васіля БЫКАВА да роднай сястры Валянціны БЫКАВАЙ (публікуюцца ўпершыню)
УСПАМІН: згадкі Валянціны БЫКАВАЙ пра лёс сям’і і брата «Васілёва дарога»
ДЫЯЛОГ: «Мы яшчэ не наеліся чорнага хлеба праўды» — фрагмент гутаркі з Васілём БЫКАВЫМ Юрася ЗАЛОСКІ пра ісціну, гістарычную памяць, вайну, мараль і свабоду
ГІСТОРЫІ: артыкул Андрэя ЦУНСКАГА «Хто я такі, каб судзіць?» пра актуальнасць Рабінзона Круза і яго стваральніка Даніэля ДЭФО
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Спампаваць і чытаць выпуск цалкам
тут.