Містычна-рэалістычны раман Югасі Каляды ўжо можна набыць у Вільні і Варшаве
2025-01-13 16:04
У жаночым выдавецтве “Пфляўмбаўм” з друку выйшла навінка — містычна-рэалістычны раман пісьменніцы Югасі Каляды “Перамена месцаў”, якая дэбютавала ў 2005 годзе з кнігай прозы “Галоўная памылка Афанасія”.
Анатацыя: Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, які рушыць з Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся не толькі месцамі, але і целамі. Кожная прачынаецца не ў сваім ложку, і цяпер Мані з вёскі Алешнікі належыць ісці ў суд у статусе суддзі, а Альбіне — будаваць стасункі з Маніным мужам Толікам, які не начаваў дома. Гэты містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камедыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму. І хоць цуды здараюцца да апошняй старонкі, ці дапамогуць яны героям даць рады складанаму жыццю?