Новы літаратурны конкурс ад выдавецтва «Галіяфы»
2021-07-03 11:26
Сёлета адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Міхася Зарэцкага. З гэтай нагоды выдавецтва “Галіяфы” вырашыла заснаваць штогадовы літаратурны конкурс імя пісьменніка. Мэта конкурсу - падтрымаць новую літаратуру.
Да ўдзелу запрашаюцца літаратары ад 16 гадоў - як ужо вопытныя, так і маладыя аўтары. Рукапіс пераможцы конкурса будзе выдадзены асобнай кнігай у выдавецтве “Галіяфы”.
На конкурс прымаюцца празаічныя творы (ці зборнікі твораў), якія асобнымі кнігамі дагэтуль не выходзілі.
Рукапіс мусіць быць арыгінальным (не пераклад). Мова - беларуская. Мінімальны аб’ём рукапісу - 150 тысяч знакаў з прабеламі.
Тэрмін прыёму рукапісаў - да
1 кастрычніка 2021 года. Дасылаць можна на адрас:
vish@bk.ru (з пазнакай: конкурс імя М. Зарэцкага). Вынікі конкурса будуць падведзеныя да
1 студзеня 2022 года.
Журы: Ірына Герасімовіч, Артур Клінаў, Зміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль, Святлана Воцінава, Сяргей Пляскач.