- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здавалася, падчас «замірэння з Захадам» ягоная ваяўнічая рыторыка магла быць сцішаная. Падчас электаральнай кампаніі ён мусіў стрымацца ад рэзкіх выпадаў у бок «заходніх дэмакратый». Аднак… «Навошта забілі прэзідэнта Ірака?.. Пачалі з Туніса і скончылі Лівіяй. Сцэнар той жа. Укрыжавалі прэзідэнта Кадафі, знішчыўшы дзяржаву... Спадары, можа быць, хопіць? Не. Ірванулі ў Сірыю. Паўстае пытанне: навошта? Навошта вы забіваеце людзей? Навошта зрынаць дзеючага прэзідэнта?»; «У выніку знешняга ўмяшання, экспарту «каляровых» рэвалюцый і штучнай змены рэжымаў стабільныя перш за ўсё краіны пагрузіліся ў хаос і анархію. Гэта ўсё прыкрываецца дэмакратыяй. Замест абяцанай дэмакратыі і росквіту людзі ў гэтых краінах перажываюць жудасныя пакуты і вымушаныя ратавацца ўцёкамі»;