- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палітычная ідэя для ўсіх. Партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) правяла ўстаноўчы сход. Адным з найбольш актыўных стваральнікаў партыі БХД з’яўляецца былы кіраўнік «Маладога Фронту» Павел Севярынец. Аргкамітэт па стварэнню партыі актыўна пачаў дзейнічаць у 2005 годзе, за тры гады быў сфарміраваны неабходны для рэгістрацыі спіс сябраў структуры, распрацаваныя канцэпцыя і праграма партыі. Паводле статуту, мэтаю дзейнасці партыі БХД з’яўляецца пабудова незалежнай, заможнай, духоўна развітай, дэмакратычнай і прававой дзяржавы Рэспублікі Беларусь і дэмакратычнага грамадства на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў, патрыятызму, адказнасці, свабоды, сацыяльнай справядлівасці, салідарнасці. Сябры аргкамітэта па стварэнню партыі перакананыя, што іх гатовыя падтрымаць да 80 працэнтаў жыхароў Беларусі. Пакуль у спісе заснавальнікаў для Міністэрства юстыцыі — 1060 чалавек. На з’ездзе прысутнічала 206 дэлегатаў і каля трохсот гасцей.