- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
План Пуціна 2 снежня ў Расіі адбыліся выбары ў Дзяржаўную думу. 10 снежня было названа імя Мядзведзева ў якасці пераемніка Пуціна на пасадзе прэзідэнта. 11 снежня Мядзведзеў звярнуўся да Пуціна з просьбай стаць на чале ўрада пры новым прэзідэнце. 13 снежня Пуцін нанёс афіцыйны візіт (яшчэ ў якасці прэзідэнта) у Беларусь. У сакавіку ў Расіі адбудуцца прэзідэнцкія выбары, вынік якіх ужо амаль гарантавана прадвызначаны. Пакуль без нечаканасцей. Пакуль план Пуціна, пункт за пунктам, выконваецца паслядоўна і няўхільна. Як сведчаць расійскія сайты, словазлучэнне «план Пуціна» ўзнікла па сутнасці выпадкова. Так называлася кніга, што выйшла пад эгідай Адзінай Расіі і ўяўляла сабой зборнік пасланняў Пуціна да народа ў спалучэнні з пэўнымі партыйнымі прапагандысцкімі матэрыяламі. Але назва аказалася настолькі палітычна трапнай, што хутка атрымала амаль сакральнае гучанне — плана Пуціна, плана развіцця Расіі. У падтэксце — амаль цудадзейнага плана.