- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэфолт не выключаны У апошні дзень лістапада Міністэрства статыстыкі Беларусі ўрэшце апублікавала дадзеныя па знешняму гандлю за дзесяць месяцаў 2007 года. Цікава, што калі ўсе астатнія асноўныя паказальнікі на кастрычнік былі апублікаваны ў пачатку лістапада, гандлёвая статыстыка заставалася толькі на верасень. Лінк «Торговый баланс Республики Беларусь в октябре 2007 г.» на сайце Міністэрства (www.belstat.gov.by) не працуе з верасня. Лічбы на кастрычнік можна знайсці толькі пад тытулам прэс-рэліз. Нават на старонцы Беларусі ў МВФ статыстыка па знешняму гандлю толькі на верасень, а па замежных інвестыцыях і крэдыту толькі на чэрвень.