- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Для вас я хачу быць біскупам, а разам з вамі — хрысціянінам» (святы Аўгустын). Гэтыя словы былі ключавымі ў гаміліі (вітальным звароце) — архібіскупа мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча ў дзень урачыстага кананічнага ўступлення на пасаду ў Мінскай катэдры 10 лістапада. 21 верасня Папа Рымскі Бенедыкт ХVІ прызначыў яго кіраўніком каталіцкага касцёлу ў Беларусі. Праз 16 гадоў, 5 месяцаў і 3 дні, як асабіста падлічыў архібіскуп, ён вярнуўся на сваю Радзіму пасля служэння каталіцкай царкве ў Расіі. А перад тым было багатае падзеямі жыццё. Нядзельныя маленні ў дзяцінстве на пачатку 50-х гадоў у зачыненым сталінскай уладай касцёле ў родным Адэльску бліз Гродна. Без пастыраў — бо ксяндзоў Саветы гнаілі ў Сібіры. Адлічэнне з Гродзенскага педінстытута за наведванне касцёла. Вучоба ў Ленінградзе і шчаслівае размеркаванне ў Вільню, дзе ў 1976 годзе Тадэвуш Кандрусевіч адчуў і адгукнуўся на пакліканне да службы Богу.