be
pdf

Новы Час 27/2007

масава-палітычная газэта

Ёсць у рэвалюцыі пачатак... За некалькі дзён да выбараў на Украіне, здавалася, усё было гатова да перазагрузкі палітычнага крызісу, які цягнецца ўжо трэці год. На вечар 30 верасня палітычныя апаненты былі гатовыя. Давялі свайму электарату, што праціўнік рыхтуецца да масавых фальсіфікацый, у паветры стаяў пах правакацый, у цэнтра змантавалі сцэны пад два — «аранжавы» і «бела-сіні» — Майданы. Палітолагі актыўна спрачаліся наконт «комплексу Майдану» — калі вядучыя палітычныя сілы разглядаюць Майдан як паслявыбарчую тэхналогію, як інсцэніроўку, якая павінна перацягнуць на іх бок грамадскі настрой. Майданы былі патрэбныя таму, што выбары, як сведчылі апытанні сацыёлагаў, мелі быць рэмэйкам выбараў 2006-га. Архітэктура сімпатый у значнай ступені за апошні год не змянілася. Такая канфігурацыя палітычных раскладаў пратрымалася да 20.00, калі былі абвешчаныя вынікі экзіт-полаў. Яны і прынеслі сенсацыю, якая разбурыла ўсе планы піяршчыкаў наконт новых Майданаў. БЮТ атрымаў 30 працэнтаў — на восем пунктаў больш, чым год таму. Такім чынам, «аранжавыя» гарантавана атрымалі ў Радзе большасць. «Рэгіёнам» заставалася толькі трымаць фасон і падколваць Юшчанку. Яго партыя «Наша Украіна — Народная самаабарона» ўзяла ўдвая менш за БЮТ — 15 працэнтаў. Гэта значыць, што на прэзідэнцкіх выбарах 2009-га галоўным кандыдатам ад «аранжавых» дакладна будзе Юля.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2007-10-08
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск
  • Copyright: © 2007 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org