be
pdf

Новы Час 13/2009

Масава-палiтычная газета

Генадзь Карпенка. 50 плюс 10. Генадзь Карпенка пражыў няпоўных 50 год. 10 год мінула пасля яго нечаканай, заўчаснай і трагічнай смерці. Няпоўных 50, але пражытых так і на такім запале, каб назаўжды застацца ў людской памяці і ўвайсці ў гісторыю. Гісторыю Беларусі на яе складаным, супярэчлівым і драматычным этапе — барацьбы за незалежнасць і дэмакратыю. Пасмяротнае дзесяцігоддзе толькі пацвердзіла як маштаб яго асобы, так і яго ўплыў на ход сучасных яму падзей. Атрымалася — на ход гісторыі, які, відавочна, быў бы шмат у чым іншы, каб няведамы нам збег таямнічых абставін не абарваў яго жыццё. Увайшоў у гісторыю — слабое суцяшэнне для родных і блізкіх, сяброў і саратнікаў. І нават зусім ім не патрэбнае. І тым не менш неабходнае нам усім. Не толькі, каб аддаць належнае памяці неардынарнай асобы і выбітнаму палітыку, а каб лепш усвядоміць, чаго не хапіла, у чым памыляліся і што неабходна нам сёння, каб годна завяршыць тую справу, на алтар якой Генадзь Карпенка і паклаў сваё жыццё.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2009-04-10
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутас-Марк
  • Copyright: © 2009 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org