- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дыялог: тупік, канец, паўза? Гэта пытанне выспявала спакваля. Рэальную акрэсленасць яно набыло знешне нечакана, пасля таго, як камісар Еўрасаюза Беніта Ферэра-Вальднер адклала свой візіт у Мінск, а Аляксандр Лукашэнка замест сустрэчы з ёй адправіўся ў Арменію. І ўжо бясспрэчна востра яно выявілася ў кантэксце выказванняў А. Лукашэнкі пра дзеянні дэмакратычнай апазіцыі падчас яго рабочай паездкі на Віцебшчыну 17 сакавіка. Такога набору негатыўных ацэнак, у такой канцэнтрацыі і ў такой тэрміналогіі, даўно не гучала ў адкрытым эфіры: «пятая калона», «ворагі беларускага народа», «адмарожаныя», «ці то па п’яні, ці ад нейкай дурноты», «ажно верашчаць», «пачынаюць плявузгаць».