- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напрыклад, 8 сакавіка. Маўляў, якое дачыненне сучасныя жанчыны маюць да Розы Люксембург, Клары Цэткін і першага «маршу пустых рондаляў» ткачых у Нью-Ёрку ў 1857 годзе? Рэзка супраць святкавання 8 сакавіка выступаюць некаторыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы. Знакаміты дыякан-публіцыст Андрэй Кураеў дапісаўся да таго, што, абвясціўшы 8 сакавіка святам, рэвалюцыйныя іудзеі прымусілі палову свету адзначаць Пурым. І яго не хвалюе, што Пурым прывязаны да месячнага календару і кожны год зрушваецца туды-сюды.