- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыццё не стаіць на месцы, і кожны дакумент, а асабліва ваенныя дактрыны, павінны пераглядацца. Таму не дзіва, што ў сувязі з «гібрыднай вайной» Расіі супраць Украіны быў перагледжаны і беларускі закон аб ваенным становішчы. Па-першае, змены ў закон «Аб ваенным становішчы» закранулі якраз пагрозу «зялёных чалавечкаў» ці «ветлівых людзей ». У закон уключаны пункт, згодна з якім такое становішча можа быць уведзена, калі «іншая дзяржава» накіроўвае «ўзброеныя групы і рэгулярныя сілы ці падраздзяленні рэгулярных войскаў» на тэрыторыю краіны. Такія дзеянні будуць афіцыйна лічыцца ваеннай пагрозай, дастатковай для ўвядзення ў краіне ваеннага становішча.