- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напрыканцы мінулага тыдня трохбаковая кантактная група (Украіна–АБСЕ–сепаратысты) у Мінску ўзгадніла чарговы мемарандум з 9 пунктаў, які закліканы спыніць вайну паміж Украінай і Расіяй. Пасля завяршэння перамоваў экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма паведаміў пра гэтыя пункты. Асноўныя з іх — спыненне прымянення зброі; спыненне падраздзяленняў і воінскіх фармаванняў бакоў на лініі сутыкнення па стане на 19 верасня; забарона на прымяненне ўсіх відаў зброі і наступленняў; разгортванне ў зоне спынення прымянення зброі маніторынгавай місіі АБСЕ. А галоўны пункт — вывад усіх замежных наймітаў (чытай — расійскіх войскаў) з зоны канфлікту як з аднаго, так і з другога боку.