- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Споўнілася 15 гадоў з моманту ўзбуджэння крымінальных справаў па «гучных знікненнях» у Беларусі. Нагадаем, былы міністр унутраных спраў Юры Захаранка знік без вестак 7 мая 1999 года. 16 верасня 1999 года адзін з галоўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, былы старшыня Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар і яго сябар, бізнесмен Анатоль Красоўскі, былі «выкрадзеныя невядомымі».