- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова абяцаў, што возьмецца за праблему сельскай гаспадаркі, як у свой час браўся за будаўніцтва. Дзеля гэтага была створана адмысловая працоўная група, якую напачатку тыдня прыняў кіраўнік дзяржавы. Сітуацыя ў сельскай гаспадарцы вельмі дзіўная. У першым квартале 2014 года, па дадзеных Белстата, 24% сельгаспрадпрыемстваў у Беларусі былі стратнымі, нягледзячы на тое, што вытворцам і экспарцёрам беларускага харчавання аказваецца беспрэцэдэнтная дзяржаўная падтрымка. Так, 28 верасня 2013 года Лукашэнка агучыў: штогадовая дапамога вёсцы складае да 2 мільярдаў долараў, а ўсяго за апошнія гады ў сельгаспрадпрыемствы было інвеставана 50 мільярдаў долараў. А гэта амаль чатыры бюджэты ўсёй Беларусі на 2014 год!