- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Насуперак меркаванням экспертаў, быццам еўрапейскія санкцыі не ўплываюць на беларускае кіраўніцтва, падзеі апошніх дзён паказалі, што гэта не так. Захады ўладаў па фактычнай высылцы з краіны паслоў Еўрасаюза і Польшчы, а таксама меры ў адказ з боку ЕС сведчаць пра тое, што санкцыі ёсць вельмі балючай для беларускага рэжыму тэмай. Але пра ўсё па чарзе. 27 лютага ў Брусэлі адбылося чарговае пасяджэнне Савета Еўрапейскага саюза, у які ўваходзяць міністры замежных спраў усіх 27 краін-удзель ніц ЕС. Яшчэ за некалькі дзён да саміта хадзілі размовы, што на ім будзе разгледжаны пакет санкцый у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх службовых асобаў, якіх абвінавачваюць у парушэннях правоў чалавека, а таксама некаторых прадпрыемстваў, набліжаных да кіраўніцтва Беларусі. Аднак за пару дзён да пасяджэння высветлілася, што ў парадку дня «беларускага пытання» няма. Хоць некаторыя асобы ў Брусэлі казалі, што міністры ўсё ж закрануць і тэму Беларусі.