- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваабаронцаў хочуць скарыстаць. Прыйшла бяда да беларускага кіраўніка, адкуль не чакалі. Раней яго дзяўблі разнастайныя заходнія арганізацыі з пытаннямі пра парушэнні правоў чалавека. Зараз да гэтага далучыцца і братэрская Расія. Савет па развіцці грамадзянскай супольнасці пры прэзідэнце РФ абзавёўся новай камісіяй, якая будзе вывучаць сітуацыю з правамі чалавека ў іншых краінах. Плануецца, што гэтыя даклады будуць класціся на стол Пуціну. Зразумела, што стварэнне новай камісіі — гэта расійскі «адказ Чэмберлену» на шматлікую крытыку з боку ЗША і Еўропы. Гэта адказ на «Акт Магніцкага», на закідоны з нагоды асуджэння «Pussy Riot», на з’яўленне ў Расіі палітычных зняволеных. Расіі неяк трэба адказваць на гэтыя выклікі. І прыкладам для рэагавання стала, як амаль заўсёды, Беларусь.