- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас ператрусу ў кватэры ў сям’і дэмакратычных актывістаў з Наваполацка былі канфіскаваныя кампутарная тэхніка і носьбіты інфармацыі. Паводле слоў Змітра Рыжычэнкі, спецслужбоўцы на забраную флэшку запісалі дыскрэдытуючыя файлы. Зміцер Рыжычэнка і яго маці, актывістка Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна, напісалі заяву ў пракуратуру і Следчы камітэт на незаконныя вобыск і канфіскацыю. Цікава, што забраная флэшка спачатку ўвогуле не фігуравала ў пратаколе. Праз некалькі дзён, калі актывісты паскардзіліся на тое, што флэшку скралі, гэты носьбіт інфармацыі дапісалі ў пратакол вымання. Разам з тым супрацоўнікі КДБ заявілі Рыжычэнку, што на ягонай флэшцы яны знайшлі тэкставыя файлы з экстрэмісцкім зместам. Там нібыта былі знойдзены дапаможнік па вытворчасці выбухоўкі, гісторыя ўзнікнення і арганізацыі партызанскага руху ў лацінаамерыканскіх краінах і іншая падобная інфармацыя.