- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вышэйшае кіраўніцтва краіны заклапочанае адтокам кадраў з чыноўніцкага апарату. Прэстыж дзяржаўнай службы пакрысе споўз уніз разам з заробкамі. Праца ў кабінетах дзяржструктур прыносіць не толькі фінансавыя пернікі, але і процьму абмежаванняў. Маладыя кар’ерысты часта абіраюць шлях у прыватныя структуры, дзе апроч заробку ёсць і кавалак свабоды. Урад прыняў пастанову, у якой прапісана скарачэнне колькасці работнікаў апарату Савету Міністраў, а таксама бонусы для спецыялістаў, што працуюць у сістэме дзяржкіравання.